Андрэй Мезін працягне кар'еру ў "Лакаматыве"
Былы галкіпер мінскага "Дынама" кажа, што ўжо мае папярэднюю дамоўленасць з яраслаўскім клубам.
Новы кантракт, па яго словах, доўгатэрміновым пакуль не будзе. Як кажа сам Мезін у інтэрв'ю "Комсомольской правде", кантракт будзе падпісаны на час адсутнасці траўмаванага брамніка "Лакаматыва". А далей усё будзе залежаць ад спартоўца і ад таго, як будуць развівацца падзеі.
Фота — interfax.by