Андрэй Касціцын будзе гуляць за чалябінскі "Трактар"
Пра гэта заявіў дырэктар расійскага клуба Уладзімір Крэчын.
Паводле яго словаў, кантракт з беларускім хакеістам падпісаны да канца сезона. Ужо ў суботу, 15 верасня, Андрэй Касціцын з'явіцца ў "Трактары".
Нагадаем, Андрэю Касціцыну 27 гадоў. Ён выхаванец наваполацкага хакею. З 2002 года выступае за нацыянальную зборную Беларусі, ад 2005 года гуляў у клубах НХЛ.
Фота — nhl-transfer.ru