Андрэй Касціцын падпісаў кантракт з "Трактарам"

"Прессбол" нагадвае, што Андрэй Касціцын прыехаў у Чалябінск яшчэ на мінулым тыдні і мусіць дэбютаваць ужо ў бліжэйшым матчы каманды ў чэмпіянаце КХЛ (20-га верасня ў гасцях з "Ак Барсам").

Андрэю Касціцыну 27 гадоў. Ён выхаванец наваполацкага хакею. З 2002 года выступае за нацыянальную зборную Беларусі, ад 2005 года гуляў у клубах Нацыянальнай хакейнай лігі ("Манрэаль", "Нэшвіл"). За сем сезонаў у НХЛ Касціцын правёў 447 матчаў, у якіх набраў 245 ачкоў (117+128).

Фота — nhl-transfer.ru