Андруся Цянюту адпусцілі з папярэджаннем

Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", актывіста прымусілі падпісаць папярэджанне, а затым адпусцілі з міліцыі. Міліцыянты заяўляюць, што такое ж папярэджанне будзе вынесена іншым сябрам аргкамітэту па правядзенні Народнага сходу ў Гомелі. У прыватнасці, гаворка ішла пра старшыню абласной арганізацыі АГП Васіля Палякова.

Нагадаем, што Цянюту затрымалі сёння ўдзень амапаўцы і заявілі, што яны шукаюць крадзеныя мабільнікі. Сам хлопец толькі ў пятріцу выйшаў з пастарунку, дзе адбываў 10-суткавы арышт. Так яго пакаралі за распаўсюд улётак да Народнага сходу, прызначанага на 8 кастрычніка.