Ангелу Меркель непакоіць сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі

Сустрэча замест 25 запланаваных хвілін доўжылася паўтары гадзіны, паведаміў БелаПАН старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Кіраўніца нямецкага ўраду вельмі зацікавілася стратэгіяй трох крокаў, якую выклала беларускай дэлегацыя: вызваленне і рэабілітацыя палітзняволеных — свабодныя выбары — фінансавая дапамога краіне.

Сёння раніцай група беларускіх апазіцыянераў плануе сустрэцца ў Варшаве з еўракамісарам Штэфанам Фюле.