Англічане прыглядаюцца да беларускіх тралейбусаў

Мэтай візіту стала вывучэнне трамвайнага і тралейбуснага руху ў Беларусі, а таксама азнаямленне з працэсам зборкі і вытворчасці тэхнікі на "Белкамунмашы", паведамляе БелТА. Для гасцей на прадпрыемстве  арганізавалі экскурсію заводу. А таксама тэст-драйв адной з самых сучасных мадэляў прадпрыемства - 420-га тралейбуса, вядомага як "Вітаўт". Ці зацікавілі беларускія тралейбусы гасцей з Туманнага Альбіёну, не паведамляецца.