Апарат Савета міністраў скароціцца на 20%

Згодна з дакументам, працоўная група павінна да 15 лютага 2012 выпрацаваць прапановы аб аптымізацыі функцый, структуры і колькасці работнікаў апарата, паведамляе “Інтэрфакс”.

Колькасць работнікаў Саўміна будзе скарачацца паступова, на працягу 2012 года. У тым ліку за кошт заканчэння тэрміну дзеяння кантракту, адстаўкі, па дамове бакоў і на іншых падставах, гаворыцца ў дакуменце.