Апазіцыя правядзе два мерапрыемствы і ўсе ў офісах
Круглы стол "Прыватызацыя ў Беларусі: паміж надзеяй, чаканнем і рызыкамі, пагрозамі" арганізуе ў сераду экспертны Савет пры Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Ён пройдзе ў партыйным мінскім офісе. Да ўдзелу запрошаныя Станіслаў Багданкевіч, Леанід Заіка, Яраслаў Раманчук, Леанід Злотнікаў, Барыс Жаліба, Антон Балточка, Марыя Акулава. Пачатак а 12-й гадзіне.
Сёння ж у офісе грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" ў сталіцы адбудзецца прэс-канферэнцыя Уладзіміра Някляева і Андрэя Дзмітрыева. Як інфармуе Радыё Свабода, яны адкажуць на пытанні па тэме "Наш паход у прэзідэнцкі год". Сярод іх запланаванае і такое: Хто замест Лукашэнкі ці Што замест Лукашэнкі? Пачатак мерапрыемства а 11-й гадзіне.
Фота — bymedia.net