Апазіцыйнаму мерапрыемству адключылі рубільнік
Улады не далі правесці да канца канферэнцыю “Незалежнасць: здабыткі і перспектывы”, прысвечаную 20-годдзю Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
Мерапрыемства праходзіла 11 верасня ў мінскім ДК МТЗ. У канферэнцыі ўзялі ўдзел 260 грамадскіх актывістаў, палітыкаў і экспертаў. Абмяркоўваліся палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя пытанні, а таксама праблемы экалогіі ды энергетычнай бяспекі.
Якраз у часе абмеркавання пенсійнай рэформы ў залі раптам адключылі святло. Рэч у тым, што канферэнцыя была запланаваная да 17.00, адпаведна да гэтага часу была заключаная арэндная дамова. Адміністрацыя ДК МТЗ папярэдне пагадзілася працягнуць яе яшчэ на гадзіну. Аднак электрычнасць у зале ўсё ж адрубілі, паведамляе сайт рух.by