Аплата за памыўку — тры вершы

Дзея прымеркаваная да юбілеяў трох класікаў літаратуры — 130-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа ды 100-годдзя Максіма Танка.

Арганізатары адзначаюць, што ў частцы гарадскіх мікрараёнаў адключылі гарачую ваду. Ахвочым памыцца прапануюць удзел у юбілейнай акцыі. Сімвалічная плата за ўдзел — тры вершы, як паведамляецца ў суполцы "Вконтакте". Арганізатары абяцаюць усім удзельнікам душ з гарачай вадой, печыва з гарбатай ці кавай і, вядома, родную мову.


Фота — belsat.eu