Apple асудзілі за сачэнне за ўладальнікам iPhone
Пакуль кампанія з Куперціна павінна выплаціць толькі тысячу долараў штрафа. Але ён можа ператварыцца ў сто мільярдаў.
Карэйскі юрыст Кім Хен Сок адсудзіў у карпарацыі Apple амаль тысячу долараў за сачэнне з дапамогай iPhone. Зараз уладальнікі гаджэтаў рыхтуюць калектыўныя пазовы. Калі ўлічыць, што з 2007 года кампанія Стыва Джобса прадала каля 108 мільёнаў iPhone і 20 мільёнаў iPad, то страты Apple ад масавых пазоваў могуць перавысіць $ 100 млрд.
Нагадаем, што асаблівасцю прадукцыі мабільных прыладаў Apple з’яўляецца пастаяннае сачэнне за іх месцазнаходжаннем.