Арка Славы ў Магілёве працягвае разбурацца
Пакуль чыноўнікі замаўляюць адну мармуровую пліту, адвалілася частка другой.
Нагадаем, што Арка Славы знаходзіцца ў цэнтры Магілёва. На ёй было шэсць мемарыяльных пліт з назвамі вайсковых часцей, якія вызначыліся пры вызваленні Магілёва ад нямецкіх захопнікаў. Нядаўна адна з гэтых пліт адвалілася і разбілася ўдруз.
Сама ж арка была пабудаваная ў 1780 годзе насупраць Іосіфаўскага сабора, знішчанага ў 1938 годзе, і была часткай яго ансамбля. Нядаўна прадстаўнік гарвыканкама Ігар Шардыка паведаміў, што мясцовыя ўлады хочуць адбудаваць Іосіфаўскі сабор.
Праўда, невядома, ці стане Арка Славы зноў Трыўмфальнай аркай і куды перанясуць шыльды з назвамі вайсковых часцей.