Аршанскаму ільнокамбінату не выдалі крэдыт

Пра гэта, па звестках АФН, паведаміў сёння кіраўнік канцэрна "Беллегпрам" Генадзь Вырко. Па яго словах, Беларусь разлічвала на крэдыт ЕўрАзЭС у 85 млн еўра пад рэканструкцыю ільнокамбіната.

Кіраўнік канцэрна папрасіў дапамогі ў Аляксандра Лукашэнкі. Вырко кажа, што вылучаныя з бюджэту 53 млрд рублёў на абсталяванне дазволілі павялічыць рэнтабельнасць вытворчасці на гэтым прадпрыемстве да 17%.