Аршанскія сяляне пагражаюць байкатаваць выбары
Жыхары вёскі Стаўры напісалі адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку.
Яны заявілі, што збіраюцца байкатаваць "выбары", бо "страцілі давер да ўлады", перадае прэс-служба аргкамітэту БХД.
У сваім лісце сяляне пералічваюць праблемы, з якімі сутыкаецца іх вёска. На месцы ліквідаванай фермы і каля прылеглай тэрыторыі не вядзецца сельскагаспадарчая апрацоўка зямлі. За пяць гадоў 2,5 га зараслі быльнягом. У вёсцы, дзе жыве 41 пенсіянер, няма пад'язных дарог да дамоў. Чатыры гады Бабініцкі сельсавет і Аршанскі райвыканкам не спілоўваюць аварыйныя дрэвы.
Фота — БХД і piratemedia.ru