Арышт Брэйвіка працягнулі на 8 тыдняў
Такое рашэнне прыняў суд у Осла. Брэйвіку забаранілі наведванні, а таксама ўсялякую перапіску.
Па звестках РІА "Новости", суд Нарвегіі вырашыў, што мае дастаткова падставаў, каб абвінаваціць Андэрса Брэйвіка ў злачынствах. Сам Брэйвік сваю віну не прызнае.
У панядзелак у Осла прайшлі першыя судовыя слуханні па справе нарвежскага тэрарыста. Паседжанне доўжылася каля 35 хвілінаў і было закрытым.
Нагадаем, двайны тэракт адбыўся ў Нарвегіі 22 ліпеня, яго ахвярамі сталі 93 чалавекі.