Асанж абяцае апублікаваць мільён новых дакументаў

Нагадаем, што там ён хаваецца ад англійскай Феміды. Асанж абвясціў, што ў 2013 годзе апублікуе мільён новых дакументаў, якія датычаць "ўсіх краін свету".

Як паведамляе wyborcza.pl, Асанж пахваліў 25-гадовага Брэдлі Мэнінга, які выдаў некалькі ваенных таямніц ЗША і за гэта правёў у турме амаль тры гады, прычым нейкі час быў у клетцы без акуляраў і без вопраткі.

Асанж падзякаваў эквадорскім уладам за прытулак у амбсадзе, дзе ён хаваецца ўжо паўгода. Брытанскі суд пастанавіў дэпартаваць Асанжа ў Швецыю, дзе яго хочуць дапытаць у сувязі з меркаванымі сэксуальнымі злачынствамі.

Заснавальнік Wikileaks занепакоены тым, што шведскія ўлады выдадуць яго амерыканцам, якія абвінавачваюць яго ў дзяржаўнай здрадзе.

Фота — ridus.ru