Ашчадбанк збіраецца пераацаніць "Беларуськалій"?

Агучаная беларускімі ўладамі ацэнка кошту "Беларуськалія" ў 30 мільярдаў долараў мае патрэбу ва ўдакладненні і незалежнай экспертызе, заявіў РИА Новости намеснік старшыні Ашчадбанка Андрэй Данскіх.

Паводле яго слоў, кампаніі расійскага бізнэсмэна Сулеймана Керымава звярнуліся ў Ашчадны банк за фінансаваннем здзелкі па куплі долі ў "Беларуськалія". Раней паведамлялася, што Керымаў, які з'яўляецца найбуйнейшым акцыянерам аб'яднанага "Уралкалія", мае намер набыць кантрольны пакет у "Беларуськалія". На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка агучыў ацэнку "Беларуськалія" на ўзроўні 30 мільярдаў долараў.

"Пакуль канкрэтных параметраў і сум не называецца. Ацэнка кошту "Беларуськалія" ў 30 мільярдаў долараў мае патрэбу ва ўдакладненні і незалежнай экспертызе", - заявіў Данскіх. "Мы лічым, што гэтую ацэнку трэба падвергнуць экспертызе прафесійнага ацэншчыка", - дадаў ён.