Асноўныя інвестары Беларусі — Расія і Аўстрыя
Інфармацыя аб інвестыцыях у рэальны сектар беларускай эканомікі ў 2010 годзе размешчана сёння на афіцыйным сайце Белстата.
Без уліку банкаўскай сферы інвестыцыі склалі $9,1 млрд. Асноўнымі інвестарамі ў 2010 годзе сталі кампаніі Расіі — 72,1%, Аўстрыі — 10%, Нідэрландаў і Кіпра — па 3,5%, Вялікабрытаніі — 3,1%.
Аб'ём інвестыцыяў у 2010 годзе ў параўнанні з "крызісным" 2009 годам знізіўся на 2,3%.