Аснова экспарту Гомельшчыны - сырая нафта і металапрадукцыя
З пачатку года знешні таваразварот Гомельшчыны з Германіяй перавысіў 200 мільёнаў долараў. Пра гэта паведамляе гомельскае радыё.
Першае месца ў экспарце (больш за 85%) занялі пастаўкі сырой нафты і металапрадукцыі. А асновай імпарту стала абсталяванне для лёгкай прамысловасці.