Астэроід “Віцебск” зарэгістравалі ў Кембрыджы

Зараз астэроід афіцыйна зарэгістраваны ў камісіі Камітэта па наменклатуры малых цел Сонечнай сістэмы, які месціцца ў амерыканскім Кембрыджы. Аўтар адкрыцця астраном-аматар Віталь Неўскі. Ён яшчэ на пачатку 90-х гадоў пабудаваў першую беларускую прыватную абсерваторыю.

Астэроід “Віцебск” мае памер каля пяці кіламетраў у дыяметры. Ён аблятае Сонца крыху больш, чым за шэсць гадоў. Акрамя Віцебска, цёзак сярод астэроідаў маюць беларускія гарады Мінск і Брэст.