Астраномы прадказваюць катастрофу планетарнага маштабу
У кастрычніку 2014 года Марс можа чакаць удар каметы, яна пакіне кратэр у 500 кіламетраў!
Сутыкненне каметы C/2013 A1 з "чырвонай планетай" прывёў бы да выбуху магутнасцю 20 мільярдаў мегатон у трацілавым эквіваленце.
Як паведамляе РІА "Новости", камета была адкрытая толькі ў пачатку 2013 года. У адпаведнасці з разлікамі, 19 кастрычніка 2014 года яна пройдзе ў 105 тысячах кіламетрах ад цэнтру Марса. Нявызначанасць арбіты каметы дапускае і сцэнар сутыкнення, хаця такая верагоднасць і малая, кажуць спецыялісты.
Фота — NASA