Атакаваны сайт “Радыё Рацыя”
29 лістапада старонку радыёстанцыі, што вяшчае на Беларусь з Беластоку, узламалі невядомыя хакеры.
Па словах супрацоўніка “Рацыі” Барыса Гарэцкага, атака пачалася яшчэ 26 лістапада. У выніку атакі сайт быў заражаны вірусам. Каб пазбегнуць заражэння кампутараў карыстальнікаў, сайт вырашылі адключыць.
Мяркуецца, што атака ішла з Кітаю, але адмыслоўцы не выключаюць, што яна магла быць арганізаваная і з Беларусі, паведамляе БелаПАН.
Цяпер сайт “Радыё Рацыя” не адкрываецца. Барыс Гарэцкі сказаў, што адмыслоўцы паспрабуюць аднавіць працу сайту яшчэ з 29 лістапада.