Атрошчанкаў напісаў ліст нямецкаму дэпутату

Нямецкі дэпутат Крыштаф Штрэсэр узяў шэфства над беларускім палітвязнем Аляксандрам Атрошчанкавым некалькі месяцаў таму. Зараз Аляксандр паспрабаваў наладзіць кантакт са сваім апекуном, перадаўшы праз жонку ліст са словамі падзякі, паведамляе “Радыё Свабода”.

У лісце нямецкаму дэпутату былы кіраўнік прэс-службы выбарчага штаба Андрэя Саннікава таксама распавёў аб некаторых асаблівасцях працы беларускага КДБ. У прыватнасці, аб спробах зламаць яго псіхалагічна і фізічна.

Нагадаем, што Аляксандр Атрошчанкаў быў затрыманы адразу пасля падзей 19 снежня 2010 году. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках і асудзілі на чатыры гады калоніі.