Атрымаць льготны крэдыт на будаўніцтва стане цяжэй
Малазабяспечаным сем'ям стане складаней атрымаць льготны крэдыт на будаўніцтва жылля.
Гэта прадугледжваюць змяненні ў заканадаўства, якія зараз знаходзяцца на разглядзе ва ўрадзе. Як паведаміла супрацоўніца Мінгарвыканкаму Алена Лукашэвіч, паводле змяненняў у законапраект, сам статус малазабяспечанай сям'і будзе зменены. Малазабяспечанымі будуць лічыцца сем'і з узроўнем прыбытку ў 2 мінімальныя спажывецкія бюджэта. Цяпер жа малазабяспечанымі лічацца сем'і з прыбыткам у 3 мінімальныя бюджэты.
Лукашэвіч: "Вызначаны асноўныя крытэрыі, па якіх грамадзяне павінны мець права на льготны крэдыт. Першае — рэальная забяспечанасць жыллём. Другое — узровень прыбытку. Гэты крытэрый будзе зніжаны з 3 мінімальных спажывецкіх бюджэтаў да 2. Плануецца таксама паменшыць нарматыў льготнага крэдытавання з 20 квадратных метраў жылля на чалавека ў Мінску да 15 квадратных метраў".