Ацяпленне ў мінскіх дамах уключылі не ўсім

Аднак з-за недапрацовак камунальнікаў па стане на 17 кастрычніка некаторыя жылыя дамы сталіцы засталіся з халоднымі батарэямі. Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама Анатоль Лаўнічук.

Лаўнічук: "Вельмі шмат зваротаў грамадзян на праблемы ў сістэмах. Гэта значыць дом падключаны да ацяплення, але разам з тым ёсць асобныя стаякі з першага па пяты паверх або па дзевяты паверх дзе ацяплення няма. Гэта недапрацоўка нашых камунальных службаў".