Audi прапанавала супрацоўніцтва "Белкамунмашу"
Аб гэтым паведаміў у эфіры СТВ генеральны дырэктар беларускага прадпрыемства Уладзімір Кароль.
Нядаўна Беларусь закупіла за мяжой некалькі электрычак для гарадскіх чыгуначных ліній. Адказваючы на пытанне аб магчымасці стварэння на "Белкамунмашы" падобнай прадукцыі, Уладзімір Кароль паведаміў аб прапанове нямецкага канцэрна.
Ён адзначыў, што “Белкамунмаш” ужо мае прапанову аб супрацоўніцтве ад кампаніі “Штадлер”, якая ўваходзіць у холдынг з Audi. Уладзімір Кароль не ўдакладніў, вычтворачасць чаго плануецца наладзіць на сумесным прадпрыемстве,а таксама тэрміны яго стварэння. Аднак паведаміў, што беларускі бок вельмі зацікаўлены ў такім супрацоўніцтве.