Аўтакантрабандыст збіў памежніка
Здарэнне адбылося ў Пастаўскім раёне Віцебшчыны.
Як паведамляе БЕЛТА, памежнікі Смаргоньскай групы раскрылі "шэрую" схему паставак у Беларусь дарагіх іншамарак. Яны даведаліся, што партыю іншамарак павінны пераганяць на замову ў абыход мытнага заканадаўства. Нелегальным бізнэсам займаліся два беларусы і грамадзянін Літвы.
Увечары 15 верасня на хутары ў Пастаўскім раёне за паўкіламетра ад мяжы памежнікі выявілі 5 легкавых аўтамабіляў — два Mercedes, Renaut, Audi і Volkswagen.
Пры затрыманні літовец і адзін з беларусаў здаліся адразу. А трэці ўдзельнік крымінальнага бізнэсу паспрабаваў уцячы ад пераследу на Volkswagen без нумарных знакаў. Пры гэтым ён накіраваў збіў аўтамабілем памежніка. Правапарушальніка затрымалі праз паўтары гадзіны ў пасёлку Лынтупы. Яго аўтамабіль на наступную раніцу знайшлі ў лесе з пабітым лабавым шклом, старанна замаскіраваны галінкамі.
Пацярпелага памежніка са мноствам траўмаў даставілі ў вайсковы шпіталь органаў памежнай службы.
Фота — cars.ru