Аўтапераходаў на Дзяржмяжы стане больш

Гэта прадугледжана зацверджанай урадам Комплекснай праграмай развіцця інфраструктуры аўтадарожных пунктаў пропуску на Дзяржаўнай мяжы на 2011-2015 гады.

Цяпер на дзяржмяжы размешчана 24 аўтадарожных пункты пропуску, якія могуць прыняць больш за 21 000 аўтамабіляў у суткі. Мяркуецца рэканструяваць і пабудаваць 11 такіх пунктаў.

Неабходнасць павелічэння прапускной здольнасці абумоўлена ўваходжаннем Беларусі ў Мытны саюз і чаканым ростам аб'ёму транзіту. Акрамя таго, узрасце пасажыраплынь у сувязі са спрашчэннем парадку паездак жыхароў памежных тэрыторый Літвы, Латвіі, Польшчы і Беларусі, паведамляе "Ежедневник".

Фота: abw.by