Аўтобус з беларускімі турыстамі завяз у Альпах

У салоне 39 турыстаў, усе з Мінска. Падарожжа было арганізавана турагенцтвам “Фіярына”. Па словах беларускіх вандроўнікаў, дырэктар турагенцтва заявіла ім па тэлефоне, што гэта іх праблемы. “Наша Ніва” спрабавала звязацца з дырэктаркай, але безвынікова — выходны дзень.

“Выгляд з аўтобуса прыгожы. Але без вады і ежы складана. Трымаемся”, — пішуць турысты з аўтобуса.