Аварыю на Віцебшчыне ліквідавалі апоўначы
У вёсцы Бернікі, дзе ўчора абрынулася воданапорная вежа, адноўленае забеспячэнне вадой.
Як паведамілі ў Віцебскім райвыканкаме, на працягу нядзелі жыхарам вёскі быў арганізаваны падвоз вады. А дом-інтэрнат, дзе жывуць больш за сотню сталых людзей і інвалідаў, да таго ж меў запасы вады ў спецыяльных рэзервуарах.