Авіякатастрофа ў Марока: загінула 78 чалавек

Прычына катастрофы пакуль не высветленая, але ў раёне крушэння быў туман, паведамляе ВВС. У афіцыйнай заяве мараканскай арміі паведамляецца таксама пра трох цяжка параненых.

Гэта самая сур’ёзная авіякатастрофа ва ўзброеных сілах Марока за многія гады. Трагедыя адбылася каля мяжы спрэчнай тэрыторыі Заходняй Сахары. Там баевікі вядуць узброеную барацьбу за незалежнасць.