Авіяцыйнае здарэнне ў Баранавічах
Падчас палёту на адным з самалётаў адбылася разгерметызацыя.
Здарэнне адбылося на 61-й знішчальнай авіябазе 14 ліпеня ў час палёту на спарцы (самалёт для дваіх). У паветры з самалёта сарвала адну са шкляных панэляў, якой лётчык зачыняецца ў кабіне. У выніку кабіна разгерметызавалася. Пілотам удалося пасадзіць машыну.