Аўстрыя адмовілася друкаваць грошы для Сірыі
Прычынай стала жорсткае падаўленне грамадскіх пратэстаў ўладамі гэтай краіны.
Цэнтральны банк Аўстрыі заключыў пагадненне аб друку грошай для Сірыі з Нацыянальным банкам гэтай краіны яшчэ ў 2008 годзе. У рамках кантракта ў Сірыю ўжо было дастаўлена 600 млн. банкнот рознай вартасці, паведамляюць інфармагенцтвы.
Пра тое, што Аўстрыя пераглядае дасягнутыя пагадненні і можа іх разарваць, стала вядома яшчэ ў пятніцу. Тады прадстаўнік Цэнтрабанка Альфрэд Чыпера заявіў мясцовым СМІ, што гаворка ідзе пра «пытанні маралі». У той жа дзень міністр фінансаў Аўстрыі Андрэас Шыдэр назваў кантракт «сумніўным і вельмі недарэчным у бягучым кантэксце».
Нагадаем, што мінулы тыдзень стаў адным з самых крывавых з пачатку пратэстаў. Улады Сірыі пачалі выкарыстоўваць ў сутычках з дэманстрантамі танкі. Лік загінўушых ідзе на дзесяткі.