Аўтакатастрофа пад Мінскам: двое загінулі, 11 пацярпела (фота)
Жахлівае здарэнне адбылося 22 красавіка ўвечары на трасе М1. Каля вёскі Абчак сутыкнуліся два аўтамабілі — мікрааўтобус Mercedes і Peugeot 405.
Паводле інфармацыі МНС, загінулі 2 чалавекі — кіроўца Пежо і пасажырка мікрааўтобуса. 11 чалавек трапілі ў лякарню. Інфармацыя пра здарэнне паступіла каля 18.30, з ратавальнікамі звязалася дыспетчар хуткай дапамогі. Сведкі аварыі паведамляюць, што мікрааўтобус літаральна змяў легкавік: дастаць з машыны цела загінулага кіроўцы атрымалася толькі пры дапамозе гідраўлічнага інструмента.
Расследаванне прычынаў і абставінаў ДТЗ праводзіць ДАІ, інфармуе onliner.by

