Аўтазапчасткі становяцца дэфіцытам

Як перадае "Ежедневник", аўтацэнтры пачынаюць адмаўляць кліентам у абслугоўванні.

Праблему каментуе старшыня праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі і дырэктар імпарцёра Volkswagen у РБ Сяргей Міхневіч: "Мы ўжо спынілі продаж запчастак. У розных дылераў яшчэ могуць быць розныя запасы, але наагул сітуацыі падобныя. Мы вымушаны былі чарговым разам узняць кошты, спрабуем набыць валюту за любыя грошы. Выкарыстоўваем любыя варыянты, кааб абслужыць хаця б гарантыйныя аўтамабілі, па тэрмінах рамонту і сэрвісе якіх унас ёсць абавязанні. А з наступнага тыдня пачнецца сапраўдны дэфіцыт запасных частак".