Азаранка прайграла Барталі на турніры ў Стамбуле

Зрэшты, для Вікторыі Азаранкі, якая датэрмінова выйшла ў паўфінал, гэта сустрэча не мела турнірнага значэння. Для францужанкі Марыён Барталі паядынак стаў першым і адзіным у Стамбуле. Яна замяняла расіянку Марыю Шарапаву.

Азаранка заняла першае месца ў Белай групе пасля перамог у стартавым матчы над аўстралійкай Самантай Стосур і кітаянкай На Лі. Сёння ў паўфінале беларуска сустрэнецца з Верай Званаровай з Расіі, якая заняла другое месца ў Чырвонай групе, паведамляе БелаПАН.