Азаранка саступае ў рэйтынгу Уільямс 265 ачкоў
У панядзелак апублікаваны абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі.
Беларуска Вікторыя Азаранка саступіла першы радок амерыканцы Серэне Уільямс. У 23-гадовай Азаранкі 10325 ачкоў, 31-гадовая Уільямс мае 10590. Расіянка Марыя Шарапава з 9715 баламі займае трэці радок рэйтынга WTA.
Нагадаем, што ўчора Вікторыя Азаранка ўпэўнена перайграла Серэну Уільямс у фінале буйнога турніра ў Катары — 7:6 (8:6), 2:6, 6:3. Беларуская тэнісістка за перамогу атрымала 426 тысяч долараў.
Адзначым, што беларуска Вольга Гаварцова з 66-га месца ў рэйтынгу паднялася на 64-ю пазіцыю.
Фота — championat.com