Азаранка страціла трэцяе месца ў рэйтынгу WTA

Беларуска Вікторыя Азаранка страціла трэцяе месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі. У яго абноўленым варыянце яна толькі чацвёртая, наперад вырвалася расіянка Вера Званарова. Першы радок па-ранейшаму ў Каралін Вазняцкі з Даніі, на другім месцы расіянка Марыя Шарапава.


У чэмпіёнскай гонцы Азаранка, наадварот, палепшыла свае пазіцыі — з пятага месца яна паднялася на чацвёрты радок.


Сярод іншых беларускіх тэнісістак адзначым Настассю Якімаву, якая займае ў рэйтынгу 67-е месца.