Азаранка — у кроку ад паўфінала Уімблдона

У 1/8 фінала Вікторыя Азаранка (2-я ракетка свету) за гадзіну разграміла Ану Іванавіч з Сербіі (дарэчы, 14-ю ракетку свету) — 6:1. 6:0. Наступная саперніца беларускі — Таміра Пажэк з Аўстрыі, якая займае ў сусветным рэйтынгу 37-е месца.

Нагадаем, што Азаранка таксама выступае ў змешаным разрадзе. Разам з беларусам Максімам Мірным яна выйшла ў трэці раўнд спаборніцтваў.

Фота — daylife.com