Азаранка выйшла ў 1/8 фінала “Ралан Гарос”
Першая ракетка свету выйграла ў Аляксандры Вазняк з Канады (58) — 6:4, 6:4.
Наступнай саперніцай беларускай тэнісісткі будзе славачка Дамініка Цыбулкова (16), перадае БелаПАН.
Найвышэйшым дасягненнем Вікторыі Азаранка на “Ралан Гарос” з’яўляецца выхад у чвэрцьфінал у 2009 і 2011 гадах. Яе саперніца даходзіла да паўфіналу ў 2009 годзе.