Азаранка захавала за сабой 4-е месца ў абноўленым рэйтынгу WTA

Беларуска Вікторыя Азаранка захавала за сабой 4-е месца ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, у яе 6465 ачкоў. На 230 балаў яна адстае ад расіянкі Веры Званаровай, у якой трэці радок. А працягваюць лідыраваць у рэйтынгу Каралін Вазняцкі з Даніі (9915) і Кім Клейстэрс з Бельгіі (7625).


Беларуска Настасся Якімава займае 88 радок, а Вольга Гаварцова — 98-ы.


У чэмпіёнскай гонцы Жаночай тэніснай асацыяцыі Азаранка пакуль пятая.