Азаранка згуляе супраць Уільямс

Саперніцай беларускі Вікторыі Азаранкі стане амерыканка Серэна Уільямс, якая гуляе ў яшчэ больш жорсткай манеры і часта стварае Вікторыі шмат праблем на корце. Амерыканка ўжо забяспечыла сабе вяртанне на першы радок у сусветным рэйтынгу і такім чынам з панядзелка пасуне беларуску з лідарскай пазіцыі.

Летась Вікторыя Азаранка выйграла гэты турнір. У фінале яна гуляла з Самантай Стосур.