Бабруйчанам прадаюць толькі па 5 кг цукру

Так, за апошні месяц ў Бабруйску было прададзена ўтрая больш цукру, чым звычайна — 900 тон замест звычайных 300. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення гандлю і паслуг гарвыканкаму Анатоль Кісялёў. Ён адзначыў, што абмежаванні былі ўзгодненыя з упраўленнем гандлю Магілёўскага аблвыканкаму. 


Па словах чыноўніка, стабілізаваць сітуацыю можна толькі тады, калі знікне ажыятаж на цукар. Сітуацыю не выправяць нават два вагоны цукру, якія хутка чакаюць у Бабруйску.