Бабруйчанаў просяць даплаціць, каб скончыць будоўлю
Жыхарам недабудаваных дамоў прапаноўваюць даплаціць, каб будоўля зрушылася з "мёртвай кропкі".
Чальцы трох жыллёва-будаўнічых кааператываў пагадзіліся пакрыць розніцу паміж каштарысным і фактычным коштам будаўніцтва. Пра гэта газеце "Вечерний Бобруйск" паведаміў Намеснік старшыні гарвыканкама Віктар Баранаў.
А вось з астатнімі ЖБК такога пагаднення ўлады пакуль не дасягнулі. Гэта больш за 15 шматкватэрных дамоў, якія павінны быць здадзеныя ў эксплуатацыю да канца года.