Бабруйчанка памерла на аўтобусным прыпынку

Жанчыне нечакана стала дрэнна, яна страціла прытомнасць проста на прыпынку. Мінакі, якія бачылі здарэнне, тэрмінова выклікалі "Хуткую дапамогу". Але калі медыкі прыбылі, было ўжо позна, паведамляе "Бобруйский курьер".

"Хуткая" канстатавала смерць, а міліцыянты зарэгістравалі факт здарэння і... з'ехалі. Да адпраўлення ў морг, пакуль цела ляжала на прыпынку, яго ахоўваў чалавек у форме дворніка. Асобу жанчыны і прычыну смерці будзе высвятляць судова-медычная экспертыза.