Бабруйскі аўтавакзал “замініравалі”
З яго экстранна эвакуіравалі ўсіх пасажыраў і персанал.
Зранку ў мясцовую міліцыю затэлефанаваў невядомы і паведаміў пра “мініраванне”. На месца, пазначанае бабруйскім “тэрарыстам”, неўзабаве прыбылі мінёры з вайсковай часці 5527.
Праверка паказала, што выклік быў фальшывым. Вакзал аднавіў працу, а “тэлефоннага мінёра” шукае міліцыя.