Бабруйскі цукровы камбінат адправілі ва ўтыль
Без працы засталіся два чалавекі.
Як піша "Ежедневник", Савет міністраў сваёй пастановай адмяніў дакумент гадавой даўнасці наконт будаўніцтва цукровага заводу ў Бабруйску.
Заснавальнікамі Бабруйскага цукровага камбінату сталі чатыры цукровыя заводы краіны — Слуцкі, Гарадзейскі, Скідальскі і Жабінкаўскі. Сёлета за 1 квартал года Бабруйскі цукровы камбінат прынёс прыбыткі 4 млн рублёў. Пры гэтым на заводзе працавалі толькі 2 чалавекі.
Аднак летась літаральна праз месяц пасля пастановы пра будаўніцтва новага заводу Аляксандр Лукашэнка асабіста раскрытыкаваў гэты праект. Фактычна, ужо тады на праекце быў пастаўлены крыж. Але цэлы год спатрэбіўся, каб зачыніць праект афіцыйна.