Бабруйскіх сабак пакідаюць без адзінага ў горадзе прытулку
Нагодай для гэтага сталі скаргі жыхароў суседніх дамоў на начны брэх.
Мясцовыя ўлады загадалі актывістам арганізацыі “Дабрачыннасць”, якая займаецца абаронай жывёлаў, вызваліць арандаваны і прыстасаваны для прытулку прыватны дом па вуліцы Крылова, паведамляе газета “Бобруйский курьер”.
Актывісты кажуць, што на ўчастку гэтага дома яны ўласнымі сіламі абсталявалі каля 20 вальераў для сабак. Пакуль што абаронцы жывёлаў дамовіліся з уладамі пра невялікую адтэрміноўку. Яны спадзяюцца адшукаць які-небудзь іншы закінуты ўчастак на ўскрайку горада.
Мясцовыя ўлады даць новы ўчастак для прытулку адмовіліся і прапанавалі выкупіць зямлю праз аукцыён. Такіх сродкаў у арганізацыі няма, таму яны шукаюць дапамогу. Тыя, хто оча дапамагчы, могуць звяртацца праз тэлефон (029) 174-04-53.