Бабруйскіх школьнікаў сталі горш карміць
У іх рацыёне зменшылася колькасць мяса, тварагу, сыру, садавіны.
Вінаватае ў гэтым павышэнне коштаў на прадукты падчас эканамічнага крызісу, паведаміла начальніца аддзела адукацыі Бабруйскага гарвыканкама Ірына Рынейская.
Старшыня гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў параіў аддзелу адукацыі праводзіць розныя акцыі, а таксама дамаўляцца з пастаўшчыкамі пра зніжкі. Менавіта так, на думку кіраўніка горада, удасцца палепшыць харчаванне школьнікаў.