Бабруйскія ратавальнікі жывуць у "Беларусіі"

Стары рэкламны стэнд у Бабруйску непадалёк ад Галоўнай пошты стаіць даволі даўно, але памылку ў назве краіны заўважылі зусім нядаўна. Бабруйскі горрайаддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе: "Штогод у Беларусіі гіне больш за 1000 чалавек. Не гуляй з агнём!" (Ежегодно в Беларусии гибнет более 1000 человек. Не играй с огнем!)

"Крэатыўшчыкі" спалучылі два варыянта напісання назвы нашай краіны: сучаснай "Беларусі" і савецкай "Белоруссии" (дарэчы, адмененае і ў Расіі) і атрымалася "Беларусія".